Урублеўскі Вадзім Валер’евіч
Мінск. Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, намеснік старшыні аб’яднання гуртка даследчыкаў генеалогіі “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ, кіраўнік Школы Практычнай Генеалогіі пры праваслаўным прыходзе імя Свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінск.
Конференция 2014 года:
- “Адраджэнне Памяці аб продках пачынаецца з дзеянняў нашчадкаў”. Гікаўскі фэст. Для ўсіх жадаючых.
- План выступлення:
1) Што прыносіць веданне свайго радаводу?
2) Першыя крокі генеалагічнага пошуку: сямейны архіў, вусная гісторыя, апісанне могілак. Дзённікі і ўспаміны як асноўныя крыніцы жывой інфармацыі аб людзях. Праца з генеалагічнымі сайтамі і форумамі.
3) Генеалагічная праца ў беларускіх архівах: матэрыялы па генеалогіі пасля 1917 г. (матэрыялы занальных, абласных і Нацыянальнага архіва), матэрыялы па генеалогіі да 1917 г. (метрыкі, рэвізіі, пасямейныя і прызыўныя спісы, інвентары, матэрыялы адмены прыгоннага права і перасяленняў, судовыя справы).
4) Азнаямленне з архіўнымі дакументамі і асобнымі радаводамі. - Асобныя тэзісы выступлення:
1) Веданне сваёй генеалогіі садзейнічае ўзбагачэнню вопытам папярэднікаў, спрыяе набыццю і ўмацаванню пэўных каштоўнасцей, выхаванню дзяцей на прыкладах сямейнай гісторыі.
2) Матэрыялы вуснай гісторыі (oral history) – успаміны і сведчанні, якія збіраюцца з дапамогай апытання. Інтэрв’ю можа быць біяграфічным (наратыўным) і тэматычным. Асноўны сайт з матэрыяламі па дадзенай тэме – Беларускі архіў вуснай гісторыі www.nashapamiac.org.
3) Матэрыялы некрапалістыкі. Надмагільныя надпісы змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку чалавека, даты жыцця і эпітафію, а таму прадстаўляюць значную генеалагічную цікавасць. Асноўны інтэрнэт-партал – www.niekropali.by, на якім прадстаўлены артыкулы па згаданай дысцыпліне, а таксама прыклады апісання асобных могілак.
4) Матэрыялы асабістых і сямейна-родавых архіваў. У склад такіх архіваў уваходзяць дакументы самых розных тыпаў: пісьмовыя, кінафотафонадакументы, малюнкі, жывапіс, навукова-тэхнічныя дакументы. Сярод пісьмовых дакументаў асабліва важна вылучыць мемуары, дзённікі, матэрыялы прыватнага ліставання.
5) Сучасныя генеалагічныя даследаванні будуюцца на падставе дакументальных крыніц XVIII – пачатку ХХ стст. Для Беларусі гэта метрычныя кнігі рэлігійных супольнасцей, перапісы насельніцтва, інвентары і іншыя матэрыялы.
6) Дэманстрацыя архіўных дакументаў і асобных радаводаў (маюцца як раздрукаваныя копіі, так і электронныя варыянты).
- План выступлення: